Масcовые мероприятия (Фотогалерея)

 

                            Мова-душа народа, векавая праца многіх пакаленняў,
люстэрка жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны нацыянальны скарб.

На пярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 9 класа СШ №2 была праведзена медыя-гульня “Беларуская скарбонка”, у фармаце якой, вучням прапанавалася акунуцца ў чароўны свет роднай мовы і паслухаць, як яна гучыць не толькі на школьных уроках. Гульцы адказвалі на пытанні трох тэм: беларуская мова, беларуская літаратура, беларускі фальклор і гісторыя. Кожнае пытанне па ступені складанасці мела свой кошт. Пытанне былі ацэнены ад 200 да 1000 балаў. На абмеркаванне пытання давалася адна хвіліна.
Вучні выдатна адказалі на ўсе пытанні.
Члены журы ацанілі адказы удзельнікаў і падвялі вынікі.
Дзякуй гульцам за іх веды і цікавую гульню.






Вернуться в раздел Масcовые мероприятия (Фотогалерея)

Соседние подразделы:
Сценарии
Выставочная деятельность (Фотогалерея)
Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
The LineAct Platform