Наша Шумілінская зямля нарадзіла нямала таленавітых людзей.
Сярод якіх - вядомы паэт, наш зямляк - Алег Уладзіміравіч Салтук.
1 верасня для вучняў 9 і 11 классаў СШ №2 ладзілася гадзіна паэзіі "Так шмат мне хочацца сказаць...", прысведчаная 75-ю з дня нараджэння паэта.
"Так шмат мне хочацца сказать..." напісаў калісьці ў адным са сваіх вершаў
Алег Салтук, і сказаў у дзесяці паэтычных зборніках, у сотнях артыкулаў, надрукаваных на старонках розных газет. А за ўсімі вершамі, паэмамі, артыкуламі - жыццёвая дарога, якая пачыналася ў весцы Рыжэнькі, дзе, як казаў сам паэт плывуць самыя прыгожыя аблокі, дзе жылі самыя дарагія і спагадлівыя людзі, дзе помніцца ўсё да самай маленькай пясчынкі, куды хочацца вяртацца яшчэ і яшчэ.
Алег Уладзіміравіч Салтук скончыў Мішкаўскую сярэднюю школу,затым
філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута,
адслужыў у Савецкай арміі, адпрацаваў у рэдакцыях газет
"Патрыёт" і "Віцебскі рабочы".
Узнагароджаны медалямі. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, прэміі камсамола Віцебшчыны, гарадской прэміі "Сузор'е муз" у галіне літаратуры
і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Алег Салтук - ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі
і ганаровы грамадзянін Шуміліна.
Вернуться в раздел Масcовые мероприятия (Фотогалерея)
Соседние подразделы:
Выставочная деятельность (Фотогалерея)
|
|
Сельские библиотеки
Подразделы: Фотогалерея (7).
|
|
Работа с детьми
Подразделы: Фотогалерея (20).
|