«У вайны не жаночы твар» - першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жан чыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.
«Апошнія сведкі» - другая кніга хронікі. Успаміны пра Другую сусветную вайну дзяцей - самых бесстаронніх і самых няшчасных яе сведак. Вайна, убачаная дзіцячымі вачыма, выявілася яшчэ больш пераканаўчай і уражальнай, чымсьці адлюстраваная жаночымі поглядамі ў кнізе «У вайны не жаночы твар».
«Цынкавыя хлопчыкі» - трэцяя кніга хронікі. Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала.
«Чарнобыльская малітва» - чацвёртая кніга хронікі, прысвечаная галоўнай тэхнагеннай катастрофе ХХ стагоддзя. Кніга вельмі часта гаворыць галасамі нашых суайчыннікаў - ліквідатараў і іх сваякоў, журналістаў і навукоўцаў, настаўнікаў і жыхароў палескіх вёсак.
«Час сэканд хэнд» - пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта - трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі.