Галоўную гераіню новага рамана ўжо добра вядомага чытачу аўтара Аляксандра Афяроўскага завуць Александрынай. Чытач разам з маладой нявопытнай дзяўчынай пройдзе па дарогах, што вызначаны ёй лёсам. Александрыну напаткалі даволі складаныя сітуацыі, таму што з-за няўдачы першага нязбытачнага кахання яна пакінула бацькоўскую сям’ю і пачала самастойны жыццёвы шлях, які напоўнены нечаканымі жыццёвымі калізіямі, падзеямі, сутыкненнямі людскіх характараў. Сюжэт твора даволі дынамічны, напружаны, псіхалагічна завостраны.