20 лютага ў чытальнай зале Шумілінскай центральнай раённай бібліятэкі прайшоў квіз “Тэрыторыя без памылак”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У квізе прымалі ўдзел вучні 8-х класаў СШ 1 (каманды “Рамонкі” і “Беларусы”) і СШ 2 (“Валошкі” і “Васильки”). Квіз уключаў у сябе 5 раўндаў рознай складанасці: трэба было выправіць граматычныя і стылістычныя памылкі ў вірусным тексце, растлумачыць значэнні фразеалагізмаў, знайсці ўсе значэнні прапанаваных амонімаў. Нават расшыфраваць тэкст і перакласці яго на сучасную беларускую мову, а таксама разрэкламаваць адзін з прадметаў, ужываючы толькі родную мову. Каманды з захапленнем рашалі складаныя заданні і паказвалі высокі ўзровень ведаў. У выніку першае месца атрымала каманда “Беларусы”. Хлопцы і дзяўчаты дзякавалі за цікавую гульню і абяцалі вярнуцца!
Соседние подразделы:



