Новую кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кожны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям’я» пра крэўных і блізкіх, пра родных і любімых. Пісьменнік у ёй дакладны, гіперрэалістычны і шчыры. «Шануй бацьку свайго і маці сваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі…» Так напісана ў біблейскай кнізе «Выхад». Пра гэта ж апавядаецца і ў кнізе Глобуса «Сям’я».
Соседние подразделы: