У кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кніг “Маладзік над стэпам”, “Рунець, красаваць, налівацца!”, “Нагбом”, “Неруш”, “Адам і Ева”, “Лінія перамены дат”, “Вяртанне ў першы снег”, “Рум”, “Свята пчалы”, “Абсяг”, “Белая яблыня грому”, “Вечалле”, “Амплітуда смеласці” і інш.
Галоўны герой казкі Алеся Карлюкевіча «Крыніца паноў Ельскіх» — вандроўнік яшчэ той: і з паштовымі маркамі выпраўляецца ў вялікую дарогу, і роднымі сцежкамі ходзіць. І не варта перажываць, што цудоўная кніга хутка заканчваецца. «Крыніца паноў Ельскіх» — пачатак аповесці-казкі пра падарожжы беларускага школьніка і па прасторах роднай краіны, і па ўсім свеце. Як працяг з’явяцца цікавыя кнігі «Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала» і «Падарожжа паштовай маркі».
Ходзіць па свеце вандроўнік. Шмат цікавага пачуў і пабачыў ён за сваё доўгае жыццё. Колькі незвычайных гісторый ён ведае, колькі дзівосных казак!
Гэтым разам наш вандроўнік падарожнічаў па прыгожай краіне Латвіі. А потым завітаў да беларускіх дзетак, каб апавесці ім мудрыя, займальныя, вясёлыя латышскія казкі.
Редкий дар романтической фантазии отличал Александра Грина (Александра Степановича Гриневского; 1880—1932), чей отец белорусский шляхтич Стефан (Степан) Евсеевич Гриневский за участие в восстании 1863 года был сослан в Томскую губернию, а затем поселился в Вятской губернии, где и родился будущий писатель. В книгу вошли рассказы и роман «Бегущая по волнам» (1928) об удивительном даре «видеть невидимое». Памятник бессмертной героине Фрези Грант установлен на могиле Александра Грина в старом Крыму. Прочитайте книгу и вы услышите прекрасный голос Фрези «Добрый вечер, друзья!»
Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата сямі літаратурных прэмій склалі паэтычныя і празаічныя творы, напісаныя на працягу апошніх пяці гадоў. Яны аб’яднаны галоўнай, бадай, тэмай у творчасці Міхася Пазнякова — тэмай малой Радзімы, роднага Быхаўскага краю. Нямала ўзнёслых і прачулых радкоў прысвечана аўтарам і каханню, жанчыне, цудоўным і вечным імгненням жыцця.