Новые поступления

 

В сборнике очерков известных белорусских писателей и журналистов представлены литературные портреты Героев Беларуси. Рекомендуется для школьников и студентов;для всех тех, кто интересуется историей родной страны.




 

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.


 

У кнігу класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы (1896—1991) увайшлі шырока вядомыя і ўсенародна любімыя камедыі «Хто смяецца апошнім» і «Брама неўміручасці».




 

Галоўны герой казкі Алеся Карлюкевіча «Крыніца паноў Ельскіх» — вандроўнік яшчэ той: і з паштовымі маркамі выпраўляецца ў вялікую дарогу, і роднымі сцежкамі ходзіць. І не варта перажываць, што цудоўная кніга хутка заканчваецца. «Крыніца паноў Ельскіх» — пачатак аповесці-казкі пра падарожжы беларускага школьніка і па прасторах роднай краіны, і па ўсім свеце. Як працяг з’явяцца цікавыя кнігі «Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала» і «Падарожжа паштовай маркі».


 

Ходзіць па свеце вандроўнік. Шмат цікавага пачуў і пабачыў ён за сваё доўгае жыццё. Колькі незвычайных гісторый ён ведае, колькі дзівосных казак!
Гэтым разам наш вандроўнік падарожнічаў па прыгожай краіне Латвіі. А потым завітаў да беларускіх дзетак, каб апавесці ім мудрыя, займальныя, вясёлыя латышскія казкі.




 

Редкий дар романтической фантазии отличал Александра Грина (Александра Степановича Гриневского; 1880—1932), чей отец белорусский шляхтич Стефан (Степан) Евсеевич Гриневский за участие в восстании 1863 года был сослан в Томскую губернию, а затем поселился в Вятской губернии, где и родился будущий писатель. В книгу вошли рассказы и роман «Бегущая по волнам» (1928) об удивительном даре «видеть невидимое». Памятник бессмертной героине Фрези Грант установлен на могиле Александра Грина в старом Крыму. Прочитайте книгу и вы услышите прекрасный голос Фрези «Добрый вечер, друзья!»




 

У кнігу вайшлі успаміны і эсэ пра Песняра беларуская зямлі Янку Купалу, напісаныя ягонымі сучаснікамі і даследчыкамі літаратуры, а таксама вядомыя творы класіка беларускай літаратуры. Кніга багата ілюстраваная і выдаецца ў падарункавым фармаце да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.


 

У кнігу ўвайшлі ўспаміны сыноў Якуба Коласа Данілы Канстанцінавіча і Міхася Канстанцінавіча, сучаснікаў Пясняра, якія добра ведалі яго, а таксама вершы і паэма "Новая зямля". Кніга багата ілюстраваная і выдаецца ў падарункавым фармаце да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.


 

Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата сямі літаратурных прэмій склалі паэтычныя і празаічныя творы, напісаныя на працягу апошніх пяці гадоў. Яны аб’яднаны галоўнай, бадай, тэмай у творчасці Міхася Пазнякова — тэмай малой Радзімы, роднага Быхаўскага краю. Нямала ўзнёслых і прачулых радкоў прысвечана аўтарам і каханню, жанчыне, цудоўным і вечным імгненням жыцця.


 

Новую кнігу з серыі «Маладзік» склалі творы, у якіх адлюстроўваюцца розныя грані сучаснасці і мінулага. Чытач будзе суперажываць літаратурным ге­роям і ра­зам з імі адкрываць шмат новага для сябе ў нашым няпростым свеце, дзе заўсёды ёсць месца для любові, веры, надзеі і кахання.




Соседние подразделы:
Периодические издания
Фотогалерея
Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
The LineAct Platform